Ляцяць аблокi у край далёкi...
Ляцяць аблокі ў край далёкі
І за сабой мяне завуць,
Хоць я і тут не адзінокі,
Дзе ўсе сябры мае жывуць.
Ляцяць аблокі ў край далёкі
І мары ад мяне нясуць.
А сэнс жыцця такі глыбокі,
Нібы снягі, што ў нас мятуць.
Ляцяць аблокі ў край далёкі,
Дажджом пральюцца… і памруць.
А я лятаю невысока,
Падняцца хмары не даюць.
Ляцяць аблокі ў край далёкі.
Няхай ляцяць, няхай завуць,
Пакуль свядомасці патокі
Душы спакою не даюць.
06. 07. 2018 г.
“Паток свядомасці” – кірунак у літаратуры 20 ст.,
тэрмін увёў амерыканскі філосаф У.Джэймс. – Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №118070608936