Працуй, калi няма натхнення...
Працуй, калі няма натхнення,
Рабі што-небудзь і жыві,
З маліны навары варэння,
Ад зелля межы абарві.
Працуй, калі няма натхнення.
А сядзеш адпачыць, глядзі,
Як неба шэрага адзенне
Плыве над лесам. Не судзі
Сябе, калі няма натхнення.
Бывае, й птушка не пяе.
Але з любога сутарэння
Душа калісьці паўстае.
І вось ужо ідзе натхненне
І хваляй у душы расце.
Тады лаві, лаві імгненне,
Што белай лотаццю цвіце.
06. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118070605585