Люблю я лiпеньскiя ночы...

**
Люблю я ліпеньскія ночы,
Калі па небе ходзяць хмары.
Твой голас я люблю, і вочы,
І тое, што хаваеш мары.

Маўчыш, калі пра іх пытаю,
Хоць бачу, што ў вачах чарнее
Бязмежжа мора, як без краю,
Кіпучае, і вецер вее

Над морам у тваіх вачах,
Над сумам у тваіх начах.

Люблю я ліпеньскія ночы,
Калі па небе ходзяць хмары
Такія ж чорныя, як вочы
Твае, і пенныя, як мары.

Люблю, калі па мне ўздыхаеш,
І дзякуй, што мяне кахаеш.

05. 07. 2018 г.


Рецензии