Неба хмарнае застыла...

***
Неба хмарнае застыла
І вісіць, як парасон.
Што сягоння неба сніла
І які прысніла сон?

Мо прысніла, як бярозы
Пра каханне шапацяць?
Ці яно прысніла грозы,
Што наваламі ляцяць?

Мо прысніла спелых вішань
Зоркі цёмныя ў садах?
Ці як хтосьці вершы піша –
У сваіх шчаслівых снах?

Што сягоння неба сніла?
Мо раскажа вешчы сон?
Неба хмарнае застыла –
Ружы дзіўнае бутон.

04. 07. 2018 г.


Рецензии