Святынi зямлi беларускай, Сукневiчскай iконе
Да месца Святога ідуць.
Табе, Цудадзейная Маці-Ікона,
Цяпло ў сваіх сэрцах нясуць.
У Сукневічах ўсеагульнае Свята:
Урачыстае шэсце ідзе
Да месца, якое на цуды багата,
У Храм, дзе Святыня жыве.
Табе, Багародзіца, наша служэнне!
Святочны малебен гучыць...
Табе наша ўдзячнасць і наша памкненне
Заўсёды ў духоўнасці жыць!
Не трапілі лютыя кулі варожыя
У твой непаўторны Абраз,
Каб ведалі нелюдзі, тое, што Божае, -
Ахова і вера для нас!
Святая Ікона, ўсё бачыш, усё чуеш:
І кожную думку, і ўдых...
Ужо шмат стагоддзяў, як маці, ратуеш
Дзяцей неразумных сваіх.
Ахоўніца наша, Заступніца наша,
Прасі свайго Сына за нас!
Каб шчырае веры агонь змрочным часам
Ў душы Беларусі не згас!
Каб мір панаваў на зямлі сінявокай,
Каб людзі ўсе ў ладзе жылі,
Каб дзетачкі нашы пад міласцю Боскай
У сем'ях шчаслівых раслі!
У Дзень нараджэння твайго - Літургія
І гімн усенароднай любві!
Цябе мы ўслаўляем, ІКОНА-СВЯТЫНЯ
УСЁЙ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ!
Свидетельство о публикации №118070402443