Беларусь мая сiнявокая...
Беларусь мая сінявокая,
Як душой да цябе даплыць?
Ты то блізкая, то далёкая,
Ды ўсё роўна нам разам жыць.
Беларусь мая, ты глыбокая:
Цябе слухаю, слёзы лью.
А парой для мяне – далёкая,
Што, здалося б, і не люблю.
Беларусь мая сінявокая,
Ты бліжэй мне за ўсіх зямель.
Калі смага, тваімі сокамі
Мяне поіць бярозак хмель.
Беларусь мая сінявокая,
Сцерпіш гора, і я – сцярплю.
Не кажы мне, што адзінокая,
Я, як маму, цябе люблю.
Беларусь мая сінявокая,
Як даплыць да цябе душой?
Ты то блізкая, то далёкая,
Ды заўсёды твой сын з табой.
Беларусь мая сінявокая…
03. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118070307590
А Белоруссию и её народ люблю:
http://www.stihi.ru/2013/08/29/4755
Станиславская Галина 31.07.2018 17:57 Заявить о нарушении