Цiха, мокра, сыпле дожджык...

***
Ціха, мокра, сыпле дожджык
Серабро сваіх зярнят
На зняможаныя пожні,
На таполяў стройных рад.

Ціха, мокра, гарлапаніць
Певень, птушачкі пяюць.
Дождж то сціхне, а то ўдарыць.
Хмары шэрыя плывуць.

І цячэ, цячэ, сцякае
З дахаў шыферных вада.
І кароўка зарыкае:
Не смакуе лебяда!

03. 07. 2018 г.


Рецензии