Сеецца дожджык, iмжыць, iмглiць...

***
Сеецца дожджык, імжыць, імгліць,
Сцякае вада па лісці.
Проста жыву, душа не баліць,
Балела яна – калісьці.

Я проста жыву. Імгліць, імжыць
І сеецца дробны дожджык.
Нават і проста няпроста жыць,
Калі ты – жывы нябожчык.

Проста жыву, ды няпроста жыць,
Сцякаць, як вада па лісці.
Проста маўчу, што душа баліць,
Пра гэта казаў – калісьці.

02. 07. 2018 г.


Рецензии