Дождж, потым сонца, над лесам вясёлка...
Дождж, потым сонца, над лесам вясёлка.
Пахне так смачна і горка герань!
Я прывыкаю душой да пасёлка,
Як да святла – гэта летняя рань.
Я прывыкаю. Куды б я ні з’ехаў,
Трэба да месца душой прывыкаць.
Толькі малая радзіма – уцеха,
Толькі яна будзе вечна чакаць.
Я прывыкаю душой да пасёлка.
Звыкнуся, можа, таксама з людзьмі.
Дождж. Потым сонца. Над лесам – вясёлка,
Хоць ты яе прама ў рукі вазьмі!
Толькі малая радзіма – уцеха,
Толькі яна суцяшае душу.
Хутка прывыкну, а так бы я з’ехаў:
Тую вясёлку я ў сэрцы нашу!
29. 06. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118062908495