Айчына

Мая Айчына – стог саломы
i куст шыпшыны ля шашы,
Дарога сталая дадому
i – вершы, вершы для душы!..
Мая Айчына – шум дубровы
i луг вясёлкавы, з пчалой,
i лiст – з пражылкамi кляновы,
Што лёг на стол пiсьмовы мой.
Азерца з вывадкам качыным,
Драўляны мосцiк...
Човен на вадзе –
Таксама ўсё гэта Айчына,
Што ўжо не згiне анiдзе,
Бо назаўжды са мной зжылося
i пойдзе разам у зямлю;
Любiў вясну – люблю i восень,
Бо родны край я свай люблю!..
Бо без яго я не ўяўляю
Жыцця - нi ў радасцi, нi ў скрусе;
На мове арфы размаўляю,
Слязой Айчыны апякуся.
 

 


Рецензии