Аранжавая поуня зычыць шчасця...

***
Аранжавая поўня зычыць шчасця
Табе і мне на гэтае зямлі,
А ты жадаеш за тры моры з’ехаць,
Чакаюць цябе ў морах караблі.

А ты жадаеш… Эх, і я калісьці
Таксама быў дурны і малады:
Хацеў і з’ехаць, і хацеў адплысці
Ад тых зямель, дзе часта так сады

Вясной цвітуць, а потым падмярзаюць…
Бываюць дні, што і цяпер хачу,
Ды толькі ўжо магілы не пускаюць,
Таму да мора ў марах я лячу…

Аранжавая поўня зычыць шчасця
Табе і мне на гэтае зямлі.
Усё б я кінуў, толькі ці адпусцяць
Мяне ў чужыя землі жураўлі?

28. 06. 2018 г.


Рецензии