У начы прам льгнула зн чка...

З неапублікаванага

 

А. Бязперстых

***

У начы прамільгнула
     знічка -
Загадаў я жаданне
     хутка:
Каб ў маёй Беларусі
     крынічнай
Не было больш
     крывавага смутку.

Каб да дзён сівых
     за борамі
Сустракаў
     сунічныя зоры,
Каб сябры засталіся
     сябрамі
Ў добрый час,
     а таксама у горы.

Каб жыла доўга-доўга
     мама
Ды часцей усмяхалася
     неба…
Як для шчасця патрэбна
     мала,
Як для шчасця многа
     патрэбна.

26. 06. 2006


Рецензии