Яблынька
Пышна і прыгожа з ранку зацвіла.
Быццам бы нявеста з белаю фатой,
Голле апускала да зямлі святой.
Хмарка, ўсміхнуўшысь радасці такой,
Плакала ад шчасця чыстаю вадой.
Кроплі цалавалі песцікі ўсе,
Душы аддавалі яблыньцы-красе.
Ветрык на пялёстках гойдаўся, сядзеў,
Быццам разам з імі ўраз памаладзеў.
Пчолкі абляталі дрэўца і гулі:
Лапкамі сваімі ўзяць нектар змаглі.
Яблынька ў кветках, і жыццё кіпіць,
За гады сардэчка слаўнай не баліць.
І няхай апошні раз старой квітнець,
Ёй узнагарода - усіх сабой сагрэць.
21.06.2018 г.
Свидетельство о публикации №118062803332