Там, дзе Мiнск, на пауднёвым усходзе...

***
Там, дзе Мінск, на паўднёвым усходзе
У акне маім поўня вісіць.
Я таксама жыву у народзе,
На які мая поўня глядзіць.

Я з народу, жыву у народзе,
Што парой і не любіць сябе.
Там, дзе Мінск, на паўднёвым усходзе
Месяц срэбра лапатай грабе

І вісіць у акне маім поўны,
Нібы хоча яго мне аддаць.
Месяц, месяц, з табою я роўны:
Аддаю, ім не хочацца браць.

І вісіць у акне маім поўня.
Дзякуй, поўня! Вазьму серабра,
Каб і слоў, і радкоў маіх роўня
Табе зычылі толькі дабра.

28. 06. 2018 г.


Рецензии