Rose-coloured glasses
***
Каб высветліць, што адчуваеш ты,
Іду ва-банк.
Каханне – на кон.
It’s not with a stone-cold bluff.2
Зможаш паставіць болей
Альбо будзеш пасаваць?
Маўчанне пячэ мазолем.
Як цяжка бывае чакаць.
***
Язмін адцвітае.
Світае...
Тае
На шчоках вясна.
Люстэрка выслізгвае з рук,
Троль смяецца,
Шкло б’ецца…
Force n’est pas droit.3
Аскепкамі свет завіхурыць,
дзе хмурыць
Брыво нездагадлівы май.
Хутка табе ў сэрца трапіць
аскепак,
Мой сонечны Кай.
Буду я жыць безназоўная
Ў памяці глыбіні.
Рэж, адчайна выкрэслівай,
Але ад мяне не ўцячы.
Я заўжды буду там, дзе ты…
***
Маўчалі – вусны, шапталі – вочы.
Пякло штодня.
Не прыкрываючы сэрца галізны;,
За шчасце тваё –
Келіх віна! –
Узніму высока, глытну глыбока.
Да дна.
Сухое мора – мая пакора.
Аскепкі шкла
Ўпіліся ў пальцы, ды, сцяўшы зубы,
Цярплю.
Яшчэ раўную, яшчэ шкадую
І сню.
Але ружовыя акуляры з вачэй зняла:
Тваёй адзінай я так
НІКОЛІ
І не была…
***
Шанцуе ў жыцці крылатым!..
Прытупляюцца ад гарачага напою
З мяты
Пачуцці роспачы і адзіноты,
А ў душы растаюць сумёты.
2016-2018
1 Ружовыя акуляры
2 Я не буду блефаваць.
3Сіла не ў сіле, а ў праўдзе.
Свидетельство о публикации №118062706649