Ой, зямелька мая родная, вольница
і песня прысвячаецца менавіта ёй, той зямельцы, якая ёсць у кожнага з нас)
1
Выйду досвіткам на сцежку мурожную,
На ваколіцу чуць свет пагляджу.
Я тут ведаю травіначку кожную,
Кожным дотыкам зямлі даражу.
2
Тут прайшло маё дзяцінства ваколіцай
І юнацтва пачало шчыраваць...
Куст ракітавы да берагу клоніцца.
Ой, як хочацца яго мне абняць!
Прыпеў:
Ой, зямелька мая родная, вольніца,
Незабудачкі сярод васількоў.
Як жа лёгка тут пяецца, гамоніцца
Пад мелодыі тваіх жаўрукоў.
3
Засталася нам ад прашчураў спадчына -
Працавіты і прыгожы народ,
Што зямельку славіць бацькаву, матчыну,
Каб яна дужэла з году ў год.
4
Мову матчыну з калыскі, напеўную,
Даравала нам, вучыла кахаць.
Ты князёўнаю была... Каралеўнаю
Буду зараз я цябе называць.
Прыпеў:
Наваколле ты маё сінявокае!
Гаманлівыя дубровы, сады...
Белы бусел гусляром ўвесну клёкае,
Каб квітнеў мой родны край праз гады.
Паўтор прыпева:
Ой, зямліца мая родная, вольніца!
Неабсяжныя палі і лугі.
З краявідамі рамонкаў настольніца -
Беларускі ты мой край дарагі!
Фото автора Беларусь, д. Золотеево, 28.05.2018. Маме 80! Справа между папой и нашей любимой невесткой Наташей.
Свидетельство о публикации №118062605360