Атулiлi неба хмары...
Атулілі неба хмары
І плывуць, плывуць за лес.
Грому дальняга удары –
Бег жыццю наперарэз.
А жыццё плыве, як хмары,
Міма тлуму, мітусні.
Грому дальняга удары –
Гэта мроі, гэта сны.
Атулілі неба хмары.
Мары хай атуляць сон.
Грому дальняга удары –
Гэта мрояў перазвон.
25. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062509313