Мне снiлася, што дзесьцi там на небе...
Мне снілася, што дзесьці там на небе
Вы з бацькам зноў сустрэліся і вось
Мне несяце ў падворак соль на хлебе
І ідзяце туды, дзе сам я – госць.
А мне шкада, што вы не гасцявалі
Ў мяне, калі вы разам на Зямлі
Былі, жылі, спявалі, сумавалі…
І адляцелі, нібы жураўлі.
Мне несяце ў падворак соль на хлебе.
І бацька, як калісьці, малады…
А маці кажа: “Там у нас на небе,
Як у цябе, сынок, цвітуць сады…”
Мне снілася, што дзесьці там на небе
Вы з бацькам зноў сустрэліся вясной
І што вам вельмі хочацца, вам трэба
Хаця б у сне пабачыцца са мной.
25. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062500067