Я вам не скажу, што мне сумна...
Я вам не скажу, што мне сумна.
І сумна чаго, не скажу.
І вецер, і вечар – не шумны.
Праз вокны на цемень гляджу.
Я вам не скажу, што журботна
Ляціць мая песня ў сады.
На сэрцы сягоння вільготна,
Як быццам сляды ад вады.
І сумна чаго, не скажу я.
Навошта вам знаць пра мой сум?
Праз вокны на цемень гляджу я,
І сэрца я слухаю…шум.
23 - 24. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062308442