Сёння месяц у iмгле-тумане...
Сёння месяц у імгле-тумане.
Сёння вечар – ціхі і бясплодны –
Нібы патанае ў акіяне
Зелені жывой і першароднай.
Сёння вечар патанае ў травах,
Патанае месяц у тумане.
Патанае цішыня ў дубравах,
Патанае сэрца ў дурнап’яне.
Сёння месяц у імгле-тумане.
Сёння вечар – сірата, бязродны.
Сёння зноў мне не заснуць да рання
І глядзець на месячык халодны.
23. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062300420