Куст калiны сухавей калыша...
Куст каліны сухавей калыша,
Певень закрычаў – гарэза, зух!
Дыхае сухім паветрам ціша
І разносіць тапаліны пух.
Куст каліны сухавей калыша,
І гайдае вішню сухавей.
Дыхае спякотным ветрам ціша,
Не спявае сёння салавей.
Куст каліны сухавей калыша
І салоўку ў зелені густой.
Кожны як умее, так і піша,
Кожны песняй дыхае сваёй.
21. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062102848