Так хочацца дыхаць i дыхаць паветрам...
Так хочацца дыхаць і дыхаць паветрам
Позняга летняга вечара,
Марыць аб песні сваёй недапетай,
Думаць да рання – пра вечнае.
Так хочацца вылезці з быту-балота,
Яно зацягнула кудысьці...
Мне хочацца – жыць, існаваць неахвота,
Не плыні аддацца, а – плысці.
Так хочацца дыхаць, як месячык вольны…
Няхай сабе брэша сабака,
А месячык спіць – на бярозавым голлі,
Стаміўся, як я, небарака.
21. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062100126