Пасохне цыбуля, завянуць гуркi...
Пасохне цыбуля, завянуць гуркі…
А што будуць есці ў гародзе гракі?
Няхай яны моркву ядуць, буракі,
Каб з голаду толькі не пухлі гракі!
Не будзе дажджу, дык нап’юцца з ракі
Жар-птушкі натхнення, сівыя гракі.
Чытайце, чытайце прызнання радкі,
Мае дарагія гракі-землякі!
20. 06. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118062003797