Памiж мною i месяцам хмаркi плывуць...
Паміж мною і месяцам хмаркі плывуць.
То блішчыць, то хаваецца месяц.
За сабою мяне тыя хмаркі завуць,
Ды душа застаецца на месцы.
Прырасла, нібы мох, да бярозак крывых,
Што растуць у канцы агарода,
І не хоча ні песень, ні казак чужых,
Ні вады, ні паветра, ні мёду.
Паміж мною і месяцам хмаркі плывуць,
Мне з-за іх усміхаецца месяц.
Разам з хмаркамі думкі і мары бягуць,
Ды душа не кранаецца з месца...
Прырасла, нібы мох, да бярозак крывых,
Што растуць у канцы агарода.
Нарадзілася тут, і памрэ сярод іх,
І ўваскрэсне у песнях народа.
19 – 20. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118062003106