На бачок на захадзе...

***
На бачок на захадзе
Ён упаў на сад.
Вее ветрык пахамі, –
Дзіўны арамат!

А пад лесам зорачкі
Белыя з жаўтком:
То язмін на ўзгорачку
Спіць з маладзіком.

Вее ветрык пахамі,
Бо язмін цвіце.
На бачку на захадзе
Маладзік расце.

18. 06. 2018 г. 


Рецензии