Сэрца маё, не маучы!

Сэрца маё, не маўчы!
Хопіць шукаць спакою.
Дзесці ў маёй душы
Я пакідала зброю.
Склала свой верны меч,
Рукі свае звязала.
Толькі б у кароткі век
Іншай я больш не стала.
Толькі б за гэты час
Я не згубіла штосьці,
Што так яднае нас,
Што мары кліча ў госці.
Сэрца маё, пакліч!
Можа ён адзавецца.
Можа у маёй душы
Знікне пустое месца...


Рецензии