Усюду рэчанькi, ручаi

Усюду рэчанькi, ручаi,
Няма броду ў іх.
Не хадзі.
Не шукай сабе
Тут бяды.
Бо цякуць яны
Не туды.
У балота усе
Прывядуць,
Ды са свету там
І звядуць.

Хопіць слёзы ліць,
Час ідзе.
Па калена ўжо
Ты ў вадзе.
Хопіць маяцца
Кожны дзень.
Ты зрабілася
Быццам цень.
Белы свет вакол,
Усё кіпіць.
Зразумей! Табе
Жыць ды жыць!
І дзяцей сваіх
Тут расціць,
Каб балотам тым
Не вадзіць..


Рецензии