Жыццё няспынна i вiрлiва
Як ручаек вады вясной,
Нясе нас, мчыць. Ды на хвіліну
Спыніся, братка, што з табой?
Што дзень прайшоў, што раптам год
Твой праляцеў, ты не заўважыў.
У гэтай кругаверці зноў,
Ты развітаўся з тым, што важна.
Даўно не бачыу родны дом,
Па тэлефону бацька, маці...
Усё жыццё жывём на злом,
Каб хто сябе такім пабачыў!
У дзяцінстве, хто з нас мог згадаць,
Што мы такімі колісь будзем.
Што усё жыццё сябе шукаць
Ды шчасце, гора сваё будзем.
А шчасце наша дзесьці ў сэрцы
Стаілася, чакае штось...
Напэўна, у гэтай кругаверці,
Калі мы ўспомнім родны дом...
Свидетельство о публикации №118061604784