Я iду па дарозе
Ды кажу сабе, годзе!
Ну чаго ты, дзяўчынка, ідзеш?
Бо ніхто на парозе
Не сустрэне, не спросіць.
Хата моўчкі стаіць, не жыве!
А тваё ўсё дзяцінства
Ноччу цёмнай так сніцца,
Што не ведаеш, хто ты і дзе...
За гады,што мне сніцца
Вёска з хатай забытай,
Усё навокал быллём зарасце...
Можа зменіцца штосьці,
І гады, быццам госці,
Праляцяць за кароткі наш век.
Але тая дзяўчынка,
Што мне кожны год сніцца,
Застанецца у вёсцы навек.
Будзе з вечнай вясною
Абдымацца да болі
Ды чакаць, што жасімн зацвіце.
Свидетельство о публикации №118061604723