Люстэрка
Як з лазнi ў палонку, як з неба ў склеп,
I рушыш адказы шукаць iзноў
У шчырым, але непадкупным шкле.
Люстэрка - адзiны табе суддзя -
Зацята не бачыць, з якiх прычын
На збiтых дашчэнту мурах жыцця
Трымаеш аблогу. Не плач - крычы!
Маўчыш. Ты нiколi ня ведаў, як
Данесцi да свету душэўны боль.
А нанач да ран прыкладаць каньяк -
Наўрад цi да згоды вядзе з сабой.
Ты мусiш забiць у сабе раба,
Ў якога на шыi сядзiць радня.
На жаль, для цябе адказаць "прабач"
Лягчэй, чым дзвярыма грымець штодня.
А побач з'яўляецца сiлуэт -
Прыпаў, быццам цень, да пляча, i вось
Знiкае за межамi шкла Сусвет
Ды бег прыпыняе зямная вось.
I кажа люстэрка: "Цi ты вар'ят,
Што прагнеш залiшнiх сабе турбот?
Спынi здабываць у мiнулым яд,
Шукай лепш у будучым антыдот."
Свидетельство о публикации №118061603523