Пачатак новага радка
калі сказаць нязмоглы ты
пра той камяк, што горла душыць,
прахожым ў вочы зазірні -
так да знаёмцаў весці мусяць.
і гаваруны-бунтары,
жыццё пацягшыя ў спрэчках
раскалыхаюць ўсе званы,
каб ты не быў маўклівай рэчай.
як скончаны адпіскі слоў
па ўсім лістам сістэмных дзірак,
да пацалункаў час гатоў
каханне - пацалункаў вынік.
і на палі чарнавіка,
па гушчыні славеснай сніткі,
пачатак новага радка
вясновых пачуццёў здабыткі.
Свидетельство о публикации №118061500368