Люблю, калi такiя хмары...
Люблю, калі такія хмары.
Мне не карціць сустрэцца з сонцам.
Я аб адным сягоння мару:
Каб мне застацца незнаёмцам
Для ўсіх людзей на гэтым свеце,
Для ўсіх, што думаюць, што знаюць,
Аб чым я мару ў хмарны вечар,
Для тых, што мною параджаюць,
Для тых, што праляцяць, як вецер,
Ці праляцелі ўжо, як хмары, –
Па лёсе сонечным маім.
Мне не карціць адкрыцца ім.
14. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118061408545