А. Тарковский. Вось i лета сышло
Быццам не красавала.
На прыпёках цяпло.
Толькi гэтага мала.
Усё, што спраўдзiць магло,
Мне, як лiст пяцiпалы,
Трапна ў рукi зайшло,
Толькi гэтага мала.
Без нагоды нi зло,
Нi дабро не ўнiкала,
Усё гарэннем цвiло,
Толькi гэтага мала.
Атуляла крыло,
I жыццё ратавала,
Шанцаванне было.
Толькi гэтага мала.
Не лiстотай пякло,
Вецце не адламала...
Дзень празрысты, як шкло,
Толькi гэтага мала.
© Арсений Тарковский
(1907~1989)
© Виктор Шатило
© Віктар Шаціла
Свидетельство о публикации №118061404366