Няма радзiмы безаблiчнай...
Няма радзімы безаблічнай,
Як маці, бацькі, ці суседа.
Радзіма там, дзе ўсё прывычна –
Ад поля… і да хаты дзеда.
Радзіма там, дзе ўсё знаёма:
І сцежка ў лесе, і крыніца…
Дзе справа кожная вядома,
Дзе пазнаецца ў твар сініца.
Няма радзімы безаблічнай,
Як тых кустоў за агародам,
Дзе шэрая зязюля зычна
Табе кукуе год ад году.
13. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118061303501