Прахалодны летнi вечар...
Прахалодны летні вечар.
Ў небе зорачка гарыць.
Мо натхненнем забяспечыць,
Дапаможа вершы сніць?
Сніць хачу дзяцінства вечар,
Як даілі ўсе кароў,
Як спакой сяла адвечны
Плыў туманам ля двароў.
Сніць хачу, як на вячэру
Елі хлеб мы з малаком…
Бацька рваў з газет паперу
І зацягваўся дымком
Самакруткі… Летні вечар.
Ў небе зорачка гарыць.
Мо прызначыць мне сустрэчу
З татам, каб пагаварыць?
12. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118061209097