Жаночых мар святло
Я ж БЕЛОРУСОЧКА))
Стаю,маўчу чакаю,
Дзе рэхам адгукнецца
Стамленнае ўцехай
Неведамае нешта.
Злавіць бы з неба знічку
Быць можа там яно,
Неведамае нешта
Жаночых мар святло
прыпеў:
Сонейка, пяшчотнае сонейка
На далоні жанчыне лягло!
Сонейка, пяшчотнае сонейка
І на сэрцы цяпло і святло!
Промнямі,лагоднымі промнямі,
Абдымі да сябе прытулі.
Тую,што,Богам дадзена,
Для цябе,для цябе на зямлі!
2
Пайду дарогай дзіўнай
Пастроначкам саўю
Я з каласочкаў жытніх
Любові навізну.
Зачэрпаю з бяздоння
Я памяці клубок
І буду з асалодай
Піць верасковы сок.
Свидетельство о публикации №118061204124