У чэрвеньскiм сне маiм лотас цвiце...

***
У чэрвеньскім сне маім лотас цвіце,
Як недзе ў азёрах В’етнама.
У чэрвеньскім сне ён плыве па рацэ
Кудысьці далёка, дзе мама.

Дзяцінства маё прыгадалася мне
З лілеямі ў ціхай затоцы.
А лотас цвіце ў маім чэрвеньскім сне,
Прачнуцца няма мае моцы.

Мне сніцца дзяцінства, дзе лотас цвіце,
Дзе маме дару я лілеі…
Дзяцінства сплыло па далёкай рацэ.
Няхай не сплываюць – надзеі!

12. 06. 2018 г., Радашковічы


Рецензии