Спякотна. Разгуляуся вецер...

***
Спякотна. Разгуляўся вецер,
Нагоніць хмары, будзе дождж.
Пакуль жыву на белым свеце
І, нібы яблыкі у кош,
Збіраю вершы ў лёс гранітны,
Каб імі шліфаваць граніт.
Жыву, як дождж даўно забыты,
Не спадзяюся на зеніт.
Спякотна. Вецер разгуляўся,
Нагоніць хмары, пойдзе дождж.
А верш зусім не атрымаўся...
Ці ж класці мне такі  у кош?

11. 06. 2018 г.


Рецензии