Лясы, крынiцы i палi...
Лясы, крыніцы і палі
Сваёй Радзімы слаўлю словам,
Бо слова тое – ад зямлі –
На ёй і прарасце нанова
І закалышацца вярбой,
І зазвініць шчымлівым рэхам,
І лёс мой злучыцца з табой,
Тваім дажджом, туманам, снегам,
Мая зямля, мая матуля…
Адно жыццё ляціць, як куля...
Палі, крыніцы і бары
Маёй прыветлівай Айчыны,
Вы для мяне – святло зары
Над лёсам, што з зямлёй адзіны.
11. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118061104025