А мы усе...

А мы ўсе,як тыя зьнічкі,
зьляцім зь нябёс у небыцьцё,
навокал распаўсюдзіў пырскі-
каханьня вечнага сьвятло.
Яно адно ня зьгіне марна,
яно адно пакіне сьлед.
На небе чорна-змрочна-хмарным
сузор'ем выбухне Сусьвет!


Рецензии