Як памру, зiмой i летам...

***
Як памру, зімой і летам
Будзе мой ліхтар гарэць
І не ўспомніць пра паэта,
Што яму стараўся пець

І ў радках кароткіх вершаў
Называў яго не раз.
А ліхтар быў самым першым,
Хто дарыў святло ў адказ.

Як памру, ліхтар ля плота
Будзе іншага натхняць…
Вось чаму і неахвота
Мне зарана паміраць.

11 – 12. 06. 2018 г.


Рецензии