Не забывайце
Хто адыйшоў да Бога назаўжды.
Адна дарога нас раней вяла,
Шкада, што разлучылі нас гады.
Не забывайце тых, хто нёс дабро,
Руплівай працай край узбагачаў,
Аберагаў красу яго дуброў
І думкі лёсу з іхнімі вянчаў.
Не забывайце родных і сяброў,
Званіце ім, калі ёсць вольны час.
Дзяліцеся навінамі, дабром,
Каб зніч надзей у сэрцах не пагас.
Не забывайце, што мы госці ўсе
На той зямлі, што ўзгадавала нас.
Гавораць: памірай, а жыта сей --
Паспеюць каласы ў патрэбны час.
Свидетельство о публикации №118061009104