З трыццатых столькi год мiнула...

***
        Светлай памяці цёткі Марыі

З трыццатых столькі год мінула,
А каля рэчкі дзе-нідзе –
Насенне ветрам мо задзьмула
З былых часоў – яшчэ цвіце,

Як зоркі, кок-сагыз на торфе.
Калісьці цётка маладой
Яго саджала замест морквы
Ў тарфянік прама пад вадой.

Убачыў кветку, цётку ўспомніў,
Як пазнаёмілася там
З Ігнатам надвячоркам цёмным:
Дарогі да сяла пытаў…

Вайна. На ёй Ігнат загінуў.
А кок-сагыз, як сонца шар!
Дачок малых ён ёй пакінуў
І прозвішча сваё – Післар.

Так успаміны сэрца раняць…
А каля рэчкі дзе-нідзе,
Як зоркі жоўтыя, як памяць
Па цётцы, кок-сагыз цвіце…

10. 06. 2018 г.


Рецензии