Шукайце чыстае каханне
Каб ён грошай меў шмат,
Каб не быў ён заўзятарам,
Не хадзіў да дзяўчат.
Я хачу футра новае,
А не гэты паркаль.
Да ўсяго я гатовая -
Запрашайце на баль.
Буду, як папялушка я,
У гасцёўні стаяць,
Са шматлікімі служкамі
Толькі песні спяваць.
Эх, ва ўсім трэба кемлівасць,
Як знайсці падыход?
Дапаможа мне ветлівасць,
Трэба хітры тут ход.
Але словы знаёмыя
Помню я ад бабулі.
І хачу вельмі моцна я,
Каб усе іх пачулі.
Вы шукайце каханне,
Хай яно будзе чыстым!
Ад шматлікіх фундатараў
Вам не будзе карысці.
Свидетельство о публикации №118060906166