Праменьчык дабрынi
Падумай і крок спыні.
Сам для сябе прызнайся,
Ці шмат у людзей дабрыні?
Мы забываем Бога,
У марнасці трацім дні.
А часу не так і многа,
Праходзіць жыццё ў мітусні...
Мы захінаем сэрцы,
Сціскаем да болю далоні.
Маленькі праменьчык льецца -
Ён выбавіць нас з палону.
Праменьчык Божае ласкі,
Праменьчык Божай Любові.
У свята цудоўнае Пасхі
Ён будзе побач з табою!
Забудзем нянавісць і крыўду,
Падзякуем Богу за ўсё.
Каб зараз шчаслівым быў ты,
Збавіцель аддаў жыццё.
Любоў затрымаем у душы,
І здольнымі будзем прабачыць.
Помсту чыніць не спяшы,
Дабром паспрабуй аддзячыць.
Гэта цяжкім здаецца,
А ты ў святой цішыні,
Пакуль тваё сэрца б'ецца,
Для Бога душу адгарні -
І вось тады ўбачыш
Праменьчык дабрыні.
Свидетельство о публикации №118060906021