У кожнага свой зорны шлях...

***
У кожнага свой зорны шлях –
Ці то ў нябёсах, ці ў палях.
У кожнага свой зорны след
І латарэйны свой білет.
У кожнага і крытык свой,
Прыхільнік свой, і свой – настрой.
І кожны чэрпае з крыніц
Ваду жывую, што звініць.
У кожнага свая зара,
Яна й пакіне ў вершах след.
Няхай жа золатам гараць
Радкі, нібыта запавет!

09. 06. 2018 г., Радашковічы


Рецензии