Людская зайздрасць, як рака, плыве...

***
Людская зайздрасць, як рака, плыве.
А ты жыві, працуй, маліся Богу.
Няшчасны той, хто з зайздрасцю жыве,
Бо на чужую ён глядзіць дарогу.

Сваёй дарогі ён не пазнае,
Як важны сын – няграматнай матулі,
Ад зайздрасці хварэе, ад яе
Крывавіць яго сэрца, як ад кулі.

Няшчасны той, хто з зайздрасцю жыве,
Бо хто зайздросціць, розуму не мае…
Над гарызонтам ветах зноў плыве
І, нібы муза, сэрца абдымае…

08. 06. 2018 г.


Рецензии