Пакiне кожны след...
Пакіне кожны след
У чыім-небудзь сэрцы,
А больш нідзе й ніяк
Мы не пакінем след.
Таму ў жывых людзей,
У чалавека – верце,
Ці сябар гэта ваш,
Ці проста так – сусед.
Як да таго ж вы – творцы,
Пакіньце светлы след,
Як веснавое сонца,
Як дзьмухаўцоў букет.
Таму ў жывых людзей,
У чалавека – верце,
Бо больш ніяк нідзе
Мы не пакінем след,
Як толькі ў чалавечым
Не вечным чулым сэрцы.
Калі ж пакінуць нечым,
Не пакідайце бед.
05. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060509714