Пахаладала. Свiшча вецер...
Пахаладала. Свішча вецер.
І сад – шуміць, і лес – шуміць.
І паміж дрэвамі ў прасвеце
Аблокаў грамада ляціць.
Пахаладала. І на сэрцы –
Сумненняў тая ж грамада.
Не страшна хоць калі памерці,
Бясследна знікнуць – вось бяда.
Пахаладала. Свішча вецер.
Свішчы, ляці, шумі галлём!
Няўжо і мы на белым свеце,
Як вецер, проста прамільгнём?
Не страшна хоць калі памерці,
Без следу знікнуць – вось бяда…
Пахаладала. Свішча вецер.
Ляціць аблокаў грамада.
05. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060503585