Палiваю зараз кветкi...
Паліваю зараз кветкі
І пра іх складаю верш.
Пах герані – горкі, едкі.
Я палью яе найперш.
Разбрахаліся сабакі.
Ці на месяц, ці на дождж?
Паліваю ружы, макі,
Касача зялёны нож.
Нада мною ззяе зорка,
На вуглу ліхтар гарыць.
Дзве півоні на задворку
Трэба добра напаіць.
Вее цёплы летні ветрык.
Што яшчэ паліць найперш?
Паліваю ноччу кветкі
І складаю гэты верш.
04. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060409484